ИЗ ЦИКЛА "ДРУГИМИ СЛОВАМИ"
Заўсёды застануцца мілымі,
Як сiвых дзядоў запавет,
Амшары пад белымі крыламі,
Дзе я нарадзіўся на свет.
Дзе раніцы, ветрыкам поўныя,
Гулі ад вясёлкавых сноў,
І словы кахання чароўныя
Пачуў я пад клёкат буслоў.
Дзе рэха грымела гарматамі
На вояў апошняй мяжы,
І чорныя крылы над хатамі
На могілкі клалі крыжы...
...З буслами, у вырай зляцелыми,
Адыйдуць трывогі і сум…
Зямлі, што пад крыламі белымі,
Я сэрца ў далонях нясу…
@sergeymironenko, Исключительно напевно, мелодично... Прямо поется:) Спасибо! 👍️
@peshehod, спасибо на добром слове!